ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ












ТАЯМНІЦЫ ЛОШЫЦКАГА ПАРКУ
Даследчы праект




                                                                                                           Секцыя
                                                                                                           Літаратуразнаўства





                                                                   Аўтары: Татарыновіч Дзмітрый Генадзьевіч
                                                                   Дзяржаўная ўстанова адукацыі
                                                                  “Сярэдняя школа №54 г. Мінска”, 9”А” клас
                                                                   вул. Сонечная, д.6, тэл.: +37517 297-39-52
                                                                   +37529 571-21-46
                                                                   Кудранок Таццяна Андрэеўна
                                                                  Дзяржаўная ўстанова адукацыі
                                                                 “Сярэдняя школа №54 г. Мінска”, 9”А” клас
                                                                 вул. Фізкультурная, д.16, тэл.: +37517 123-78-74
                                                                    +37529 571-21-46

                                                                    Навуковыя кіраўнікі:
                                                                    Багай Ірына Віктараўна,
                                                                    ДУА “Сярэдняя школа №54 г. Мінска”,
                                                                     настаўнік беларускай мовы і літаратуры
                                                                     тэл. +37529 277-60-62, +37517 510-40-27
                                                                    Піўненка Марына Мікалаеўна,
                                                                    ДУА “Сярэдняя школа №54 г. Мінска”,
                                                                    настаўнік гісторыі
                                                                    тел.: +37529 270-50-64, +37517 503-30-89




Мінск, 2015

ЗМЕСТ ПРАЕКТА
УВОДЗІНЫ                                                                                                            
РАЗДЗЕЛ 1     
1.1 Вусна-паэтычная творчасць
РАЗДЗЕЛ 2                                        
2.1 З гісторыі ўтварэння Лошыцкага парку
2.2 Белая Панна Лошыцкага парку
ЗАКЛЮЧЭННЕ                                                                                                       
ЛІТАРАТУРА                                                                                                           
ДАДАТКІ



ТЭЗІСЫ
За многія стагоддзі гісторыі беларускі народ стварыў шматграннае мастацтва, многія віды якога дасягнулі выдатнай дасканаласці. Але бадай што нідзе талент беларускага народа не выявіўся з такой сілай, нідзе не выказаны так поўна мары і спадзяванні народныя, як у яго вуснапаэтычнай творчасці, прадстаўленай паданнямі, легендамі, вуснымі сказамі.
Паданні існуюць з незапамятных часоў. У паданнях адлюстроўваецца гісторыя таго народа, які іх стварыў і дзе яны бытуюць. Але яны з'яўляюцца не толькі своеасаблівай гісторыяй, але і скарбніцай сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, ідэйна-эстэтычнага вопыту народа.
Вывучэнне вуснапаэтычнай творчасці Лошыцкага парку цесна звязана з больш шырокімі задачамі вывучэння беларускага фальклору: захаваць для нашчадкаў цэлую галіну вуснай творчасці беларусаў, бо неабходна ведаць, шанаваць і скарыстоўваць не толькі матэрыяльныя помнікі гісторыі і культуры, але і духоўныя здабыткі, паданні свайго краю.
Зараз мы вас запрашаем у адно з найпрыгажэйшых месцаў Мінска – Лошыцкі парк, дзе бавяць свой вольны час не толькі вучні нашай школы, а і многія жыхары горада. Кожная мясцовасць хавае ў сабе таямніцы. Надзвычай цікава знайсці разгадку некаторых з’яў, згадаць тое, што было раней, асабліва калі гэта адбывалася там, дзе зараз мы жывём.
Мэта працы: Вывучэнне спецыфікі бытавання паданняў, вусных аповедаў, легенд Лошыцкага парку.
Працуючы, мы выконвалі наступныя задачы : раскрыць ідэйна-тэматычны змест паданняў і ахарактарызаваць іх важнейшыя асаблівасці;
правесці класіфікацыю вуснапаэтычнай творчасці Лошыцы як духоўнага здабытку народа;
паказаць абумоўленасць зместу паданняў гістарычнымі падзеямі;
знайсці, сабраць, сістэматызаваць матэрыял пра таямнічыя мясціны Лошыцкага парку;
стварыць экскурсійны маршрут па таямніцах Лошыцы;
прадрыхтаваць групу экскурсаводаў.
У час даследвання мы выкарыстоўвалі наступныя метады: метад збору, аналізу і апрацоўкі дадзеных;супастаўленнемаючыхся звестак і гістарычнага мінулага; выкарыстанне карты-схемы.
Прадмет даследвання: асаблівасці бытавання паданняў і легенд, спецыфіка адлюстравання ў іх рэальнасці.
Аб’ект даследвання: легенды і паданні Лошыцкага парку.
Гіпотэза: калі звярнуцца да вуснапаэтычнай творчасці Лошыцкага парку, можна знайсці шмат слядоў, сцяжынак, куткоў, звязаных з гістарычным мінулым Лошыцы, ўзбагаціць сваю нацыянальную свядомасць, а таксама адшукаць такія мясціны і ў Лошыцкім парку.
Наша праца складаецца з наступных частак:
1. Вуснапаэтычная творчасць
2. З гісторыі ўтварэння Лошыцкага парку
3. Белая Панна Лошыцкага парку
На наш погляд, актуальнасць працы назіраецца ўжо ў самой назве. Таямніца, тое, што прыхавана мінулым, паданнямі роднага краю, роднымі мясцінамі – што можа быць бліжэй? Ведаць, шанаваць і прапагандаваць фальклорныя набыткі сваёй мясцовасці – значыць з павагай адносіцца да сваёй Радзімы. Беларускі фальклор багаты на паданні і легенды, яны разнастайныя па зместу і форме, у іх адлюстроўваецца гісторыя народа, які іх стварыў. Зробленае даследванне дае магчымасць гаварыць аб тым, што кожная мясцовасць мае сваю гісторыю, а адпаведна паданні і легенды, з ёй звязаныя.
На аснове нашай работы можна зрабіць наступныя высновы:
1. Вуснапаэтычная творчасць Лошыцы  прадстаўлена, у асноўным, паданнямі. Большасць з іх адносіцца да тапанімічных (8). Выяўлена таксама 3 легенды.
2. Сярод паданняў Лошыцы вылучаюцца гістарычныя, сямейныя паданні. Прычым некаторыя з паданняў маюць змешаны характар: прысутнічаюць рысы як гераічнага, так і тапанімічнага падання. Прыкладам гэтага з’яўляецца паданне аб узнікненні Лошыцы. З аднаго боку, яно перадае гістарычныя падзеі бітвы на Нямізе, а з другога – апавядае пра ўзнікненне ракі і мясцовасці.
3. З міфалогіі ў народнай творчасці Лошыцы прадстаўлены традыцыйныя народныя “ніжэйшыя вобразы” – чорт, ведзьма, скарыстаны адзін з самых вядомых міфалагічных архетыпаў – дуб.
4. Лошыцкія сюжэты і матывы натхнілі нас на стварэнне экскурсійнага маршрута па таямнічых мясцінах Лошыцкага парку: язычніцкі курган, рачны паўвостраў, чортаў млын, капліца Ядвігі Каневіч (“Белая Панна”), заручальны дуб, рака Лоша.
Такім чынам, мы ўдакладнілі і сістэматызавалі варыянты паданняў Лошыцкага парку, асобна разгледзелі вуснапаэтычную творчасць дадзенай мясцовасці, прадстаўленай паданнямі, міфалогіяй хтанічнага свету.
Сабраны матэрыял можна выкарыстаць пры далейшым вывучэнні беларускага фальклору, знаёмстве з гісторыяй Лошыцкага парку.

“Парк старажытны – чароўная кніга, 
Унукам ад мудрых дзядоў запавет. 
Шчыраму сэрцу гасьцінна адкрыты, 
Ён аддае за сакрэтам сакрэт”.

Белая панна

 Іду па сцяжынцы.
 Тут недзе хадзіла яна...
 Дуплістыя ліпы,
 Як сведкі кахання Ядвігі,
 Таемна гамоняць,
 Як быццам з відна да відна
 Яны расплятаюць 
 Чароўныя сеткі-інтрыгі...

 Вось рэшткі капліцы –
 Апошні прытулак жыцця
 Любімае жонкі
 І яснавяльможнае пані.
 О, як невыносны 
 Быў цяжар яе пачуцця, –
 Ніякага сэнсу 
 Не мела жыццё без кахання!

 І, кажуць, апоўначы
 Белая Панна, адна,
 У Лошыцкім парку
 Ідзе па знаёмых мясцінах.
 На Свіслач глядзіць –
 Быццам човен чакае яна,
 А з поўняй знікае 
 Той прывід няясны, хвілінны...

 У Лошыцкім парку
 Такі рамантычны настрой,
 Старая легенда
 Нібыта дзівосная казка,
 Як быццам бы вабіць




Комментариев нет:

Отправить комментарий